Віцебскія мытнікі спынілі кантрабанду ксантанавай камеді на Br1,3 млрд.
Віцебскія мытнікі спынілі кантрабанду ксантанавай камеді больш чым на Br1,3 млрд., паведамілі БЕЛТА у Віцебскай мытні.
Кантрабанда была выяўлена ў аўтамабілі "Рэно", які ўязджаў на тэрыторыю Мытнага саюза праз рэспубліканскі пункт мытнага афармлення "Бігосава-1". У таварасуправаджальных дакументах было ўказана, што літоўскі перавозчык перамяшчае гідрасульфід натрыю ў мяшках па 25 кг (вагой брута 19,1 т). Пры даглядзе супрацоўнікі аператыўна-пошукавага аддзела ўстанавілі, што ў кантэйнеры знаходзіцца ксантанавая камедь. Гэта хімічнае злучэнне шырока выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці ў якасці загушчальніка і стабілізатара, а таксама ўжываецца ў касметычных сродках для ўвільгатнення скуры.
"Тавар, пазначаны ў таварасуправаджальных дакументах, не адпавядаў фактычна выяўленаму. У дзеяннях перавозчыка бачацца прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння па ч.3 арт.14.5 КаАП Беларусі", - растлумачылі ў мытні. Кантрабандны тавар канфіскаваны.
Алена Ціханава