Віцебскія мытнікі спынілі незаконнае ўвязенне буйной партыі імпартных цыгарэт

31 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Супрацоўнікі Віцебскай мытні спынілі незаконны ўвоз больш як 4 тыс. пачкаў цыгарэт імпартнай вытворчасці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі мытні Пётр Маркачэўскі. Цыгарэты "Мальбара", "Парламент", LM і шэрагу іншых папулярных марак выяўлены ў багажным адсеку аўтобуса "Сетра", які быў спынены для дагляду на адным з участкаў аўтамагістралі "Брэст - Масква" у Дубровенскім раёне. Тытунёвыя вырабы перавозіліся з парушэннем патрабаванняў заканадаўства, што рэгулюе абарот падакцызнай прадукцыі. Усяго было канфіскавана 8 скрынак цыгарэт. Кошт грузу, па папярэдняй ацэнцы, складае каля Br14,5 млн. Па дадзеным факце ў дачыненні да кіроўцы аўтобуса, жыхара Мінска, распачаты адміністрацыйны працэс па частцы 1 арт.12.27 КоАП РБ ("Незаконны ўвоз, перавозка, захоўванне тытунёвых вырабаў").-0-