Віцебскія мытнікі затрымалі партыю кантрабанднага абутку больш чым на Br16 млрд
Віцебскія мытнікі затрымалі партыю кантрабанднага абутку на Br16,3 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскай мытні.
Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Віцебскай мытні завяршылі праверку па факце перамяшчэння праз рэспубліканскі пункт мытнага афармлення "Бігосава-1" з Латвіі ў Казахстан тавару "жаночы абутак у асартыменце з верхам з натуральнай скуры і верхам з тэкстыльных матэрыялаў". Абутак у колькасці 16,6 тыс. пар перамяшчаўся ў грузавым аўтамабілі "МАН" з прычэпам. Аўтамабілем кіраваў расіянін, фірма-перавозчык зарэгістравана ў Санкт-Пецярбургу, адпраўнік тавару знаходзіцца ў Шатландыі, атрымальнік - у Казахстане.
Пры праверцы ўстаноўлена, што пад выглядам абутку з верхам з тэкстыльных матэрыялаў фактычна перамяшчаецца абутак з натуральнай скуры. Незаяўленыя ў таварасуправаджальных дакументах 16,1 тыс. пар жаночага абутку папярэдняй коштам Br16,3 млрд канфіскаваны.
Алена Ціханава