Віцебскія мытнікі затрымалі тытунёвую кантрабанду на 5 млрд рублёў

Витебские таможенники задержали табачную контрабанду на 5 млрд рублей

За тыдзень супрацоўнікі Віцебскай мытні тры разы спынялі незаконны вываз цыгарэт у Еўрасаюз. У цэлым кошт кантрабанды склаў каля 5 млрд рублёў, паведамілі ў прэс-групе ведамства.

"Мінулы тыдзень выдаўся багатым на цыгарэтны "ўлоў". Нядобрасумленныя перавозчыкі не проста дзейнічаюць па шаблонах, але часта эксперыментуюць са спосабамі перамяшчэння кантрабанды. І гэта недзіўна, бо на тэрыторыі Еўрасаюза кошт беларускіх цыгарэт узрастае ў некалькі разоў", - адзначылі ў прэс-групе мытні.

Так, 3,5 тысячы пачак цыгарэт на 27 млн рублёў выявілі ў чыгуначным саставе з вуглём. Вагоны аглядалі ў пункце мытнага афармлення "Полацк" пры выездзе з Беларусі. Разам з тытунёвай прадукцыяй знайшлі GPS-прыладу з акумулятарамі да яе. Тавары затрыманы. Праводзіцца дадатковая праверка.

Фота: прэс-група Віцебскай мытніНаступны інцыдэнт адбыўся ў пункце мытнага афармлення "Урбаны". У столі і падлозе паўпрычэпа-рэфрыжэратара аўтамабіля Renault мытнікі знайшлі тайнікі, а ў іх - 55,3 тысячы пачак цыгарэт на 447 млн рублёў. Прадукцыя і паўпрычэп коштам 250 млн рублёў канфіскаваны, матэрыялы справы перададзены ў суд.

Буйную партыю цыгарэт выявілі ў аўтамабільным пункце пропуску "Грыгараўшчына". Мытнікам дапамагло выкарыстанне тэхнічнай навінкі - інспекцыйна-даглядным комплексу. Renault рухаўся ў Латвію і вёз мэблю. Пасля сканавання грузу выявілі скрыні з цыгарэтамі - 599,5 тысячы пачак коштам 4,5 млрд рублёў. Тавар канфіскаваны, пачаты адміністрацыйны працэс.