Віцебскія верталётчыкі перамаглі ў адной з самых складаных дысцыплін чэмпіянату свету

Витебские вертолетчики победили в одной из самых сложных дисциплин чемпионата мира
Беларускія верталётчыкі ўзялі першае золата чэмпіянату свету

Экіпаж Віцебскага аэраклуба перамог у адной з самых складаных дысцыплін – паралельнай развозцы грузаў. Чэмпіёнамі сталі пілот Уладзімір Бугаеў і аператар Андрэй Рагоў. Срэбра дасталася расіянам – экс-чэмпіёнам Максіму Сотнікаву і Алегу Пуоджзюкасу. Трэцяе месца заваяваў яшчэ адзін беларускі тандэм - Мікіта Лапцеў і Уладзіслаў Курс.


Падзяка пераможцам 16-га чэмпіянату свету па верталётным спорце адрасавала кіраўніцтва вобласці >>


Барацьба за першае месца была жорсткай: адразу 11 экіпажаў набралі максімальную колькасць балаў, а пераможцу вызначылі па часе, за які верталётчыкі справіліся з задачай. Беларусы аказаліся самымі хуткімі.

– Да апошняга моманту канкуравалі з расійскімі экіпажамі. Лік ішоў на долі секунды, якія ў выніку і прынеслі нам перамогу. Спадзяемся паспяхова выступіць і ў іншых дысцыплінах, – адзначыў пілот Уладзімір Бугаеў.

У паралельным палёце п'едэстал занялі расійскія экіпажы. Самым дакладным аказаўся Андрэй Арэхаў і Вадзім Сазонаў. Другое месца занялі Максім Сотнікаў і Алег Пуоджзюк, а замкнулі тройку верталётчыкі Юрый Яблокаў і Канстанцін Падойніцын. Сярод беларусаў у паралельным палёце лепшы вынік паказалі Аляксандр Грышчанка і Алег Манько, якія завяршылі этап на шостым месцы. Вышэй іх апынуліся польскія спартсмены.

Кіраўнік федэрацыі Аляксандр Цэнтэр і яго напарнік Уладзімір Стрыенок, якія выступаюць на Robinson R-44, занялі дзясятую пазіцыю. У чэмпіянаце свету прымаюць удзел 37 экіпажаў з розных краін. Самай шматлікай стала расійская зборная, прадстаўленая 13 экіпажамі.

У Мінск таксама прыляцелі верталётчыкі з Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Кітая і Украіны. Усе экіпажы выконваюць практыкаванні на дзвюх мадэлях верталётаў – Robinson R-44 і Мі-2.

Большасць зборных выступаюць на сваім транспарце, некаторыя выкарыстоўваюць мінскі авіяпарк. У выхадныя ў Мінску пройдуць верталётныя гонкі, якія можна будзе ўбачыць на авіяцыйным фестывалі #ПраНеба.

Пераможцу вызначаць у фармаце на выбыванне: пасля кваліфікацыі восем лепшых экіпажаў выйдуць у фінал, дзе будуць спаборнічаць па парах. Паглядзець на паветраныя баі можна будзе бясплатна на аэрадроме Баравая.

На фестывалі прадставяць каля 30 лятальных апаратаў: аэростаты, верталёты, аўтажыры і самалёты, у тым ліку начны бамбардзіроўшчык Па-2.

БЕЛТА. Фота: http://пронебо.бел і з адкрытых крыніц.