Віцебскія ўрачы будуць аказваць экспартныя медуслугі ў Смаленскай вобласці

Витебские врачи будут оказывать экспортные медуслуги в Смоленской области

Віцебскія ўрачы будуць аказваць экспартныя медуслугі на тэрыторыі Смаленскай вобласці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама прафесар, доктар медыцынскіх навук Юрый Дзеркач, каментуючы блок пытанняў, звязаных з неабходнасцю развіцця платных медыцынскіх паслуг, з Паслання кіраўніка дзяржавы.

Сертыфікацыя спецыялістаў устаноў аховы здароўя Віцебскай вобласці на права ажыццяўлення медыцынскай дзейнасці ў Расіі пачнецца з наступнага тыдня. "Ужо ў бліжэйшы час мы маем намер пачаць экспарт медуслуг на тэрыторыі Смаленскай вобласці па аказанні меддапамогі насельніцтву ў рамках супрацоўніцтва ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама і Дэпартамента па ахове здароўя Смаленскай вобласці, а таксама нашых галіновых прафсаюзных арганізацый", - сказаў Юрый Дзеркач, падкрэсліўшы, што праца ў такім фармаце дазволіць значна павялічыць экспарт медуслуг Віцебскай вобласці.

У высокай ступені развіццю дадзенага напрамку спрыяе таксама дзейнасць рэабілітацыйных цэнтраў рэгіёну, якія толькі за мінулы год зарабілі $1 млн. У 2014 годзе практычна ўсе яны таксама нацэлены на тое, каб загрузіць свабодныя магутнасці грамадзянамі Расіі пры захаванні аказання ў поўным аб'ёме медыцынскіх паслуг жыхарам Віцебшчыны.

Юрый Дзеркач звярнуў увагу, што развіваць долю экспартных медуслуг сістэме аховы здароўя вобласці дазваляе праведзеная за апошнія тры гады аптымізацыя галіны, эфектыўная арганізацыя кадраў і матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама ўкараненне высокатэхналагічных відаў медыцынскай дапамогі. За кошт гэтага ідзе скарачэнне аб'ёмаў аказання стацыянарнай і амбулаторна-клінічнай дапамогі насельніцтву, што спрыяе вызваленню магутнасцей устаноў аховы здароўя для аказання экспарту паслуг, змяншэнню патрэб у медыцынскіх кадрах.

"У Віцебскай вобласці ў 2013 годзе за кошт аптымізацыі і пазабюджэтнай дзейнасці былі атрыманы рэсурсы ў аб'ёме 21% ад бюджэтнага фінансавання, якія былі накіраваны на далейшае развіццё галіны аховы здароўя і павышэнне зарплаты медработнікаў, што дазволіла працягнуць працу па нарошчванні экспарту медуслуг", - канстатаваў кіраўнік ведамства. Юрый Дзеркач таксама падкрэсліў, што з 2010 года экспарт медуслуг у вобласці прырос больш чым на 1000%. Эфектыўнасць выкарыстання ўкладзеных сродкаў у ахову здароўя ў Віцебскай вобласці найбольш высокая па рэспубліцы.

Вольга Багачова