Віцебскія журналісты і міліцыянеры правялі дабрачынны футбольны матч у падтрымку дзяцей-сірот
Дабрачынны футбольны матч у падтрымку выхаванцаў Андрэеўскага дзіцячага дома (Аршанскі раён) паміж камандамі прадстаўнікоў СМІ Віцебскай вобласці і УУС аблвыканкама адбыўся сёння на полі Віцебскага кадэцкага вучылішча, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама.
Напярэдадні матчу журналісты і міліцыянеры сабралі сродкі на набыццё спартыўнага інвентару для дзяцей-сірот, а ў сам дзень матчу запрасілі 20 выхаванцаў у Віцебск, дзе для іх была арганізавана аглядная экскурсія па абласным цэнтры. На тэрыторыі кадэцкага вучылішча ў дзяцей была магчымасць пракаціцца на аўтамабілі ДАІ, прадэманстраваць свае веды правілаў дарожнага руху, паназіраць за працай кінолагаў і пагутарыць са службовымі сабакамі, пабываць на спецыяльна арганізаванай выставе зброі і нават пастраляць у інтэрактыўным ціры.
Кадэцкае вучылішча, на тэрыторыі якога прайшла асноўная маса мерапрыемстваў, таксама падрыхтавала падарунак сваім гасцям. У завяршэнні дня ўдзельнікаў футбольнага матчу, які завяршыўся сяброўскай нічыёй, і дзяцей-сірот запрасілі на канцэртную праграму, падрыхтаваную сіламі выхаванцаў вучылішча.
Алена Ціханава