Віцебскі ансамбль танца «Лявоніха» правядзе майстар-клас па харэаграфіі ў Даўгаўпілсе
Цэнтр латышскай культуры Даўгаўпілса (Латвія) і Дзяржаўная ўстанова «Цэнтр культуры „Віцебск“» (Беларусь) працягваюць паспяховую рэалізацыю праекта LLB-1-072 «Даўгаўпілс і Віцебск: культурнае супрацоўніцтва і развіццё» праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «ЛАТВІЯ – ЛІТВА – БЕЛАРУСЬ».
24-25 сакавіка 2012 года ў зале Цэнтра культуры „Віцебск“ адбыўся майстар-клас для Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца „Лявоніха“. Настаўнікамі беларускага калектыву сталі харэограф з Латвіі Сармітэ ТЭЙВАНЕ і фальклорная група песні і танца „СВАТРА“.
5-7 красавіка 2013 года з сустрэчным візітам ансамбль танца „Лявоніха“ на чале з Уладзіславам ДРАКЕ адпраўляецца ў Даўгаўпілс (Латвія). На практычным узроўні ўдзельнікі латгальскага калектыву будуць знаёміцца з беларускай харэаграфіяй на прыкладзе „Старасельскай кадрылі“. Гэтая аўтэнтычная харэаграфічная кампазіцыя складаецца з 5 частак: „Гульні“, „Знаёмства“, „Канава“, „Пляцень“, „Расхадуха“ і распавядае пра тое, як праходзілі народныя беларускія святы.