Віцебскі аўтобусны парк №1 атрымаў 8 новых аўтобусаў «МАЗ»
За кошт бюджэтных сродкаў, выдзеленых аблвыканкамам, набыты восем новых аўтобусаў для філіяла «Аўтобусны парк № 1 горада Віцебска» ААТ «Віцебскаблаўтатранс».
Намеснік дырэктара філіяла «Аўтобусны парк № 1 горада Віцебска» Генадзь Лагун адзначыў, што новыя аўтобусы атрыманы своечасова, яны ўвойдуць у працу аўтатранспарту на адкрытым Полацкім пуцеправодзе, на рэканструюемай вуліцы Гагарына, на новай дарозе ў мікрараёне Білева. Гэта дазволіць павысіць якасць перавозкі пасажыраў.

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ключы ад новых аўтобусаў шаснаццаці кіроўцам, якія складаюць 8 экіпажаў філіяла аўтапарка. Шмат хто з іх ветэраны гэтай транспартнай арганізацыі, працуюць тут больш за 30 гадоў, узнагароджаны граматамі аўтапарка і Віцебскаблаўтатранса, занесены на Дошку гонару прадпрыемства, іх форму ўпрыгожваюць нагрудныя знакі за працу без аварый некалькіх ступеняў. Любоў да прафесіі і беражлівае стаўленне да тэхнікі яны перадаюць маладому пакаленню. Яркі прыклад пераемнасці – экіпаж ветэрана аўтатранспарту Міхаіла Грыбанава (31 год кіроўцкага стажу) і маладога кіроўцы Аляксандра Зуева, які прыйшоў на працу ў аўтапарк у 2016 годзе. Ключы ўручылі ў тым ліку і тром моладзевым экіпажам кіроўцаў, якія працуюць у аўтапарку ад трох да шасці гадоў і зарэкамендавалі сябе тэхнічна пісьменнымі спецыялістамі.
– Абнаўленне рухомага саставу мае вялікае значэнне для Віцебска, – адзначыў Уладзімір Белавус. За першае паўгоддзе гэтага года гарадскі транспарт перавёз 16 мільёнаў пасажыраў, нягледзячы на тое, што агульны пасажырапаток у сувязі з пандэміяй знізіўся да 77 працэнтаў. Ад таго, якім будзе транспартнае абслугоўванне ў горадзе, залежыць настрой і камфорт яго жыхароў.
Тэхнічныя характарыстыкі новых аўтобусаў «МАЗ», закупленых па дзяржпраграме развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь, адпавядаюць усім патрабаванням. Аўтобусы ўдасканаленага тыпу, валодаюць вялікай умяшчальнасцю салона і простыя ў абслугоўванні. Праехаць у іх пасажыры змогуць зусім хутка.

"Віцьбічы".