Віцебскі батутыст Уладзіслаў Ганчароў заняў першае месца на этапе Кубка свету ў Швейцарыі

Уладзіслаў Ганчароў заняў першае месца на этапе Кубка свету - 50th Nissen Сup па скачках на батуце ў швейцарскай Арозе.


У фінальным выступленні алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанейра атрымаў ад суддзяў 60,765 бала. Беларус апярэдзіў Дзмітрыя Ушакова з Расіі - 59,940 і японца Даікі Кішы - 59,680. Яшчэ адзін беларус Алег Рабцаў завяршыў барацьбу на пятым месцы.

У спаборніцтвах сярод жанчын Сусанна Качэсок з Расіі заваявала першае месца - 55,865 бала. Беларуска Ганна Ганчарова стала другой - 55,230. На трэцюю прыступку п'едэстала гонару ўзнялася Брыоні Пэйдж з Вялікабрытаніі - 55,120. У сінхронных скачках беларускія дуэты не змаглі пазмагацца за медалі. Усяго на этапе Кубка свету ў Арозе прыняў удзел 91 атлет.

БЕЛТА.