Віцебскі "Энергакамплект" у студзені-кастрычніку павялічыў удзельную вагу экспарту ў 4 разы

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Вытворчае аб'яднанне "Энергакамплект" у студзені-кастрычніку бягучага года павялічыла ўдзельную вагу экспарту ў 4 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011-га, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.

За 10 месяцаў аб'ём вытворчасці прадукцыі на экспарт дасягнуў Br122,8 млрд. Удзельная вага экспартуемай прадукцыі павялічылася з 7,3% да 31,8%. Асноўныя замежныя пакупнікі - прадпрыемствы краін ЕС і СНД. Поўны асартымент прадукцыі, якая выпускаецца ВА "Энергакамплект", на тэрыторыі Расіі прадстаўляе заснаванае ім ТАА "Энергакамплект МФ", размешчанае ў Падмаскоўі. Гэта таварыства мае разгалінаваную збытавую сетку з філіяламі ў Санкт-Пецярбургу, Растове-на-Доне, Смаленску, Казані.

Па выніках студзеня-кастрычніка 2012 года аб'ём вытворчасці прадукцыі ў супастаўных цэнах склаў Br385,7 млрд. У асноўны капітал інвеставана Br9,1 млрд. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 13,8%, чысты прыбытак перавысіў Br37,8 млрд. Сярэднямесячная заработная плата дасягнула Br4,8 млн.

ВА "Энергакамплект" арганізавана ў 1997 годзе. З'яўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам Беларусі сярод вытворцаў кабельна-правадніковай прадукцыі. Наменклатура прадукцыі, якая вырабляецца, складае звыш 6,5 тыс. марка-памераў. У цяперашні час "Энергакамплект" з'яўляецца адзіным у Беларусі вытворцам кабеляў сярэдняй і высокай напругі 10-110 кВ з ізаляцыяй са зшытага поліэтылену. Акрамя таго, прадпрыемства займае лідзіруючыя пазіцыі ў такіх наменклатурных групах, як провады саманясучыя для паветраных ліній электраперадач, а таксама сілавыя кабелі вялікіх сечанняў (да 500 кв.мм) на напружанне да 1 тыс. вольт. Тэхналагічнае абсталяванне вядомых еўрапейскіх вытворцаў забяспечвае поўны вытворчы цыкл. Яго вытворчая магутнасць складае 3 тыс. т гатовай прадукцыі ў месяц.

Якасць пастаўляемай прадукцыі пацвярджаецца наяўнасцю расійскіх і беларускіх сертыфікатаў на ўсю вырабляемую прадукцыю, сертыфікатаў адпаведнасці сістэме менеджменту якасці згодна з патрабаваннямі СТБ ІСО 9001-2001 і РСТ ІСО 9001-2001, якая дзейнічае на прадпрыемстве з 2004 года. Прадпрыемства мае ўласную лабараторыю, акрэдытаваную на тэхнічную кампетэнтнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі стандартаў, і праводзіць усе віды выпрабаванняў кабельнай прадукцыі.

БЕЛТА