Віцебскі філіял РУП «Белпошта» сумесна з Ваенным камісарыятам Віцебскай вобласці праводзіць конкурс сачыненняў на тэму: «Пісьмо ў жыцці сучаснага салдата»

Витебский филиал РУП «Белпочта» совместно с Военным комиссариатом Витебской области проводит конкурс сочинений на тему: «Письмо в жизни современного солдата»

Прыняць удзел у конкурсе сачыненняў могуць маладыя людзі, якія знаходзяцца ў размяшчэнні воінскіх часцей Віцебшчыны. Таксама паразважаць над тым, што значыць пісьмо ў салдатскім жыцці, маюць магчымасць іх родныя і блізкія. Аўтары павінны даслаць свае работы да 20 лютага, адправіўшы сачыненні простым або заказным лістом на адрас аддзела маркетынгу і прасоўвання паслуг Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» (пр-т Маскоўскі, д.10, 210015, г.Віцебск).

Пасля разгляду і абмеркавання работ адзіным рашэннем конкурснай камісіі вызначаць лідараў. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі ад Віцебскага філіяла РУП «Белпошта». Асобны прыз атрымае аўтар за крэатыўны падыход да афармлення свайго тварэння. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў адбудзецца ў канцы лютага. Сачыненне, якое заняло 1 месца, будзе размешчана на карпаратыўным сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by у раздзеле «Навіны Віцебскага філіяла».

Вольга БУЛАВКА.«Віцебскі рабочы»

Фота stihi.ru