Віцебскі гарвыканкам падвёў вынікі конкурсу на лепшае рабочае і студэнцкае інтэрнаты і лепшую арганізацыю па працы з моладдзю
Аддзел па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама трэці год запар з мэтай актывізацыі работы інтэрнатаў, арганізацыі карыснага вольнага часу пражываючых праводзіць гарадскі агляд-конкурс на лепшы рабочы і студэнцкі інтэрнат, а ў межах рэалізацыі моладзевай палітыкі – конкурс на лепшую арганізацыю работы з моладдзю на прадпрыемствах у арганізацыях і ўстановах горада. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Па выніках конкурсу за 2012 год сярод інтэрнатаў пераможцамі сталі: у намінацыі «Найлепшы інтэрнат сярод устаноў адукацыі г.Віцебска» - I месца - інтэрнат УА «Віцебскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №5 прыборабудавання», II месца – інтэрнат Віцебскага філіяла УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі», III месца – інтэрнат УА «Віцебскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №1 машынабудавання ім.М.Ф.Шмырова»; у намінацыі «Найлепшы інтэрнат сярод прадпрыемстваў і арганізацый г.Віцебска» - I месца – інтэрнат УКТП «Віцебскае трамвайна-тралейбуснае кіраванне», II месца – інтэрнат ААТ «Віцебскдрэў», III месца – інтэрнат ААТ «Даламіт».
Па арганізацыі работы з моладдзю лепшыя па выніках 2012 года: I месца - УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», II месца – ПУ «Віцебскгаз», III месца – Першамайскі (г.Віцебск) аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.