Віцебскі гарвыканкам прапануе праводзіць на прадпрыемствах горада фізкультхвілінкі

11 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебскі гарвыканкам ініцыюе ўвядзенне на прадпрыемствах горада фізкультхвілінкі і поўнай забароны на курэнне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама Дзмітрый Скарынкін. Прапановы аб увядзенні практыкі правядзення вытворчай гімнастыкі ў працоўны час і прыдання вытворчай тэрыторыі статусу зоны свабоднай ад курэння ў бліжэйшы час будуць накіраваны ўсім кіраўнікам прадпрыемстваў абласнога цэнтра. Гэтыя рашэнні прызваны спрыяць умацаванню здаровага ладу жыцця сярод членаў працоўных калектываў, а таму павінны знайсці падтрымку ў іх кіраўнікоў, упэўнены Дзмітрый Скарынкін. Неабходнасць у стымуляванні цікавасці да заняткаў спортам сярод рабочага насельніцтва прадыктавана тым, што фізкультурна-аздараўленчая праца на прадпрыемствах горада носіць эпізадычны характар, зводзіцца толькі да выступленняў на галіновых спартакіядах. Сродкі, якія накіроўваюцца прадпрыемствамі на ўмацаванне ўласнай спартыўнай базы і правядзенне спартыўна-масавай працы нязначныя. Напрыклад, за апошнія тры гады на гэтыя мэты было зрасходавана каля Br1,2 млрд.-0-