Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт адзначыў 85-годдзе
1 лістапада вялікі калектыў студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з удзелам ганаровых гасцей адсвяткаваў 85-годдзе.
Пачаўся знамянальны ў гісторыі ВНУ дзень цалкам рабочым мерапрыемствам — Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяй «Медыцынская адукацыя XXI стагоддзя: распрацоўка мадэлі «Універсітэт 3.0». У навуковым форуме прынялі ўдзел выкладчыкі ўсіх медыцынскіх універсітэтаў і іншых устаноў адукацыі нашай краіны і госці з блізкага і далёкага замежжа, якія прадстаўляюць Харватыю, Малдову, Украіну і Расійскай Федэрацыю. На пленарным пасяджэнні, у ходзе працы секцый, на майстар-класах і за «круглым сталом» (усяго было заслухана 67 дакладаў) яны абмеркавалі праблемы і перспектывы развіцця мадэлі «Універсітэт 3.0». Сутнасць гэтай свайго роду трэцяй ступені прасоўвання ўніверсітэтаў у тым, што сучасны этап развіцця, акрамя падрыхтоўкі прафесійных кадраў і правядзення навуковых даследаванняў для прамысловага сектара, патрабуе ад іх больш актыўнага ўкладу ў развіццё эканомікі, заснаванай на ведах. А гэта камерцыялізацыя вынікаў навукова-даследчай дзейнасці і стварэнне новых навукаёмістых прадпрыемстваў.

Віцебскі медыцынскі ўжо зрабіў нямала крокаў па ўкараненні такой мадэлі і ставіць амбіцыйныя задачы па далейшым прыцягненні дадатковых фінансавых рэсурсаў для забеспячэння сваёй дзейнасці, пашырэнні спектру інавацыйных метадаў навучання, наладжванні цеснага ўзаемадзеяння з бізнес-супольнасцю, дзе будуць усё шырэй укараняцца распрацоўкі ўніверсітэцкіх даследчыкаў.
"Віцьбічы".