Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж і Полацкі дзяржаўны лясны каледж будуць далучаны да Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта

Витебский государственный технологический колледж и Полоцкий государственный лесной колледж будут присоединены к Белорусскому государственному технологическому университету

Усяго пяць каледжаў будуць далучаны да Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ў якасці адасобленых падраздзяленняў. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў ад 30 сакавіка 2013 года №240.

Згодна з дакументам, сярод навучальных устаноў, якіх закране рэарганізацыя, ёсць і прыдзвінскія ўстановы адукацыі. Гэта Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж і Полацкі дзяржаўны лясны каледж.

Акрамя таго, у пастанове Саўміна прапісаны шэраг мер, накіраваных на стварэнне галіновай, практыка-арыентаванай, інтэграванай сістэмы падрыхтоўкі рабочых і спецыялістаў, паляпшэння ўмоў для навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Сярод прапісаных у дакуменце крокаў – адкрыццё вучэбна-навукова-вытворчых цэнтраў, вучэбных і навуковых галіновых лабараторый у базавых арганізацыях, якія выступаюць заказчыкамі кадраў БДТУ. Гэтым арганізацыям будзе забяспечана прадстаўніцтва ў органах самакіравання (кіравання) ВНУ.

Падрыхтавала Алена СЫС. «Віцебскі рабочы»