Віцебскі лядовы палац адкрыў сезон
Нягледзячы на лета, у панядзелак, 27 ліпеня, Віцебскі Палац спорту адкрыў сезон масавых катанняў на лёдзе. Пракат пары канькоў каштуе 15 тыс. руб., столькі ж гадзіна катання для дзяцей да 6 гадоў. Для астатніх – 30 тыс. Як паказвае досвед мінулых гадоў, такія цэны не павінны адпудзіць аматараў актыўнага адпачынку.
Алесь Бынькоў, "Віцебскія весці"