Віцебскі лікёра-гарэлачны завод інвеставаў у развіццё вытворчасці ў I паўгоддзі Br1,7 млрд.

24 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. РВУП "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод" інвеставала ў развіццё вытворчасці ў першым паўгоддзі Br1,7 млрд, што складае 100% да гадавога задання, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. Сродкі былі накіраваны на будаўніцтва склада магутнасцю 5 тыс. т збожжа ў год, на падрыхтоўчыя работы па ўкараненні тэхналогіі мяккага разварвання збожжа пры вытворчасці спірту-рэктыфікату на Богушэўскім спіртзаводзе, які з'яўляецца філіялам Віцебскага ЛГЗ. На галоўным прадпрыемстве вядзецца рэалізацыя другой чаргі праекта па арганізацыі каньячнай вытворчасці. Прадугледжваецца асваенне выпуску каньяку з каньячных спіртоў і пашырэнне яго лінейкі. Цяпер наладжаны толькі разліў гэтага напою, удакладнілі на ЛГЗ. У другім паўгоддзі плануецца ажыццявіць праекты, звязаныя з развіццём асартыменту прадукцыі і мадэрнізацыяй вытворчасці. За студзень-чэрвень прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br25,5 млрд - гэта 114,3% да аналагічнага перыяду мінулага года. Рэнтабельнасць рэалізацыі дасягнула 18,9%. Экспарт склаў больш за $186,5 тыс., што адпавядае студзеню-чэрвеню 2008 года. Віцебскі лікёра-гарэлачны завод заснаваны ў 1898 годзе. Асартымент алкагольнай прадукцыі налічвае больш за 40 найменняў. Інвестыцыі ў развіццё вытворчасці ў 2008 годзе склалі Br5,9 млрд. Сярэдне-спісачная колькасць работнікаў - звыш 470 чалавек. -0-