Віцебскі лікёра-гарэлачны завод паставіў першую партыю прадукцыі ў Казахстан
26 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне" паставіла першую партыю прадукцыі ў Казахстан, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
Першая пробная партыя гарэлкі, настойак і бальзамаў віцебскага завода, адпраўленая ў Алматы, склала 0,7 тыс. дал, яе кошт - 18,8 тыс. еўра. "Гэты рынак з'яўляецца дастаткова перспектыўным, таму ў цяперашні час вядуцца перамовы аб далейшых пастаўках", - адзначылі на прадпрыемстве.
У красавіку гэтага года выпушчана на сертыфікацыю першая партыя мінеральнай вады з уласнай свідравіны завода глыбінёй звыш 396 м. Вада будзе выпускацца двух відаў - "Прыдзвінская-1" і "Прыдзвінская-2", якія адрозніваюцца ступенню мінералізацыі. У продаж вада паступіць ужо ў маі. Штогод завод плануе разліваць 40 тыс. дал гэтай прадукцыі.
За студзень-сакавік 2010 года прадпрыемства выпусціла прадукцыі прамысловасці на Br22,3 млрд, або 111% да аналагічнага ўзроўню 2009 года. Спажывецкіх тавараў выраблена на Br15,7 млрд (адпаведна 116,5%). Выпуск гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў склаў 375 тыс. дал (104,5% да ўзроўню 2009 года), спірту-рэктыфікату - 327 тыс. дал (96,2%), каньяку - 5 тыс. дал, безалкагольных напояў - 7 тыс. дал. Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі Br775 млн. Пастаўкі прадукцыі ажыццяўляліся ў Літву, Германію, Арменію, Балгарыю і Казахстан. За першы квартал экспартныя пастаўкі выраслі ў 13,2 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года па колькасці і ў 7,8 раза - па суме.
Завод заснаваны ў 1898 годзе. Асартымент выпускаемай прадукцыі налічвае каля 50 найменняў. Сярэдне-спісачная колькасць працаўнікоў - 622 чалавекі.-0-