Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне" у студзені-жніўні павялічыў экспарт у 6 разоў

6 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. РУП "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне" за студзень-жнівень павялічыла экспарт у 6 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да $1,4 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. Значны рост паставак абумоўлены больш шырокім выхадам завода на рынкі Балгарыі, Арменіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, а таксама асваеннем новых. Так, у гэтым годзе прадукцыя маркі "Прыдзвінне" з'явілася ў Расіі, Германіі, Казахстане, Турцыі, Туркменістане. Акрамя лікёра-гарэлачных вырабаў, прадпрыемства пачало пастаўляць за мяжу этылавы спірт, што таксама ў значнай меры спрыяла росту экспарту. За студзень-жнівень 2010 года прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br53,7 млрд., што склала 109% да аналагічнага перыяду мінулага года. Спажывецкіх тавараў выраблена на Br39,3 млрд. (112,2%). Інвестыцыі ў асноўны капітал за паўгоддзе склалі Br1,8 млрд. Віцебскі лікёра-гарэлачны завод заснаваны ў 1898 годзе. Асартымент выпускаемай алкагольнай прадукцыі налічвае больш за 50 найменняў. Прадпрыемства выпускае таксама безалкагольныя напоі і мінеральную ваду. Сярэднеспісачная колькасць працаўнікоў 640 чалавек.-0-