Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне» ўзяў Гран-пры міжнароднага дэгустацыйнага конкурсу «Залаты келіх».

У Мінску падвялі вынікі міжнароднага дэгустацыйнага конкурсу «Залаты келіх». Прадстаўлены на ім беларускі каньяк экспертнае журы назвала прарывам года. Першыя партыі напою двухгадовай вытрымкі паступяць у крамы на пачатку 2020 года.

— Амаль ва ўсіх намінацыях на конкурсе прадстаўлена інавацыйная прадукцыя. Сярод яе — беларускія гайст і фруктовая гарэлка. Прарывам можна назваць вытворчасць айчыннага каньяку. Анансаваны на мерапрыемстве летась прадукт праз некалькі месяцаў паступіць у рознічны продаж. Падкрэслю, гэты напой у прамым сэнсе беларускі — сыравіна і тэхналогіі мясцовыя. Цыкл вытворчасці ад культывацыі вінаграднай лазы да разліву праходзіць у нашай краіне. Якасць беларускіх лікёра-гарэлачных вырабаў высока ацаніла экспертнае журы. У аснове гэтага ў тым ліку цеснае ўзаемадзеянне беларускай навукі і вытворцаў. У будучым годзе разлічваем здзівіць прафесійных дэгустатараў яшчэ адной навінкай — бочкавым віскі прэміум-класа, — расказаў начальнік аддзела тэхналогій алкагольнай і безалкагольнай прадукцыі НПЦ па харчаванні НАН Беларусі Аляксандр Пушкар.

У склад журы другога міжнароднага дэгустацыйнага конкурсу «Залаты келіх» увайшлі прызнаныя айчынныя і замежныя эксперты вінаробнай галіны. Спецыялісты адзначылі высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства, выдатную якасць беларускай прадукцыі, арыгінальны падыход да яе афармлення. У ліку ўдзельнікаў — Беларусь, Італія, Кітай, Грузія, Малдова.

ААТ "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне" ўзяло спецыяльную ўзнагароду - Гран-Пры «Залаты келіх» і дзве залатыя медалі.

Па матэрыялах газеты "СБ".