Віцебскі лікёра-гарэлачны завод у сакавіку прыступіць да разліву мінеральнай вады

1 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. РУП "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод" у сакавіку прыступіць да разліву мінеральнай вады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. Мінеральная вада з уласнай свідравіны прадпрыемства глыбінёй звыш 360 м будзе выпускацца двух відаў - "Прыдзвінне-1" і "Прыдзвінне-2", якія адрозніваюцца ступенню мінералізацыі. Штогод завод плануе разліваць 40 тыс. дал прадукцыі. Першая партыя мінеральнай вады паступіць у гандлёвую сетку ў канцы сакавіка - пачатку красавіка. Першапачаткова яна будзе пакавацца ў ПЭТ-бутэлькі аб'ёмам 1,5 л, а ў перспектыве - 0,5 л і 2 л. У стварэнне вытворчасці безалкагольнай прадукцыі Віцебскі лікёра-гарэлачны завод за 2008-2009 гады ўклаў звыш Br1 млрд. Ужо асвоены выпуск напояў з рознымі смакамі пад назвай "Прыдзвінне". Вытворчасць мінеральнай вады стала другім крокам у гэтым напрамку. У 2009 годзе прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br50,4 млрд., што склала 114% да ўзроўню 2008 года. Спажывецкіх тавараў выраблена на Br51,4 млрд. (адпаведна 113,5%). Выпуск гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў склаў каля 1,5 млн. дал (107% да ўзроўню 2008 года), спірту-рэктыфікату - 612 тыс. дал (107,2%), каньяку - 13 тыс. дал, безалкагольных напояў - 29 тыс. дал. Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі Br3,8 млрд. Прадукцыя пастаўлялася ў 10 краін (у тым ліку ў Расію, Абхазію, Латвію, Эстонію, Кыргызстан, Балгарыю, Германію, Арменію, Кітай). Рост экспарту склаў 114,6% да ўзроўню 2008 года. Віцебскі лікёра-гарэлачны завод заснаваны ў 1898 годзе. Асартымент выпускаемай алкагольнай прадукцыі налічвае прыкладна 50 найменняў. Сярэдне-спісачная колькасць працаўнікоў 520 чалавек.-0-