Віцебскі лікёра-гарэлачны завод выпусціў першую партыю мінеральнай вады

14 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. РУП "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне" выпусціла першую партыю мінеральнай вады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. Мінеральная вада пад гандлёвай маркай "Прыдзвінская" выпускаецца двух відаў у залежнасці ад ступені мінералізацыі. Крыніцай для яе атрымання служыць уласная свідравая студня завода глыбінёй звыш 396 м. У цяперашні час у гандлёвую сетку Віцебскай вобласці ўжо накіравана 1,2 тыс. дал мінеральнай вады "Прыдзвінская-1" і 720 дал "Прыдзвінскай-2". У бліжэйшыя месяцы прадпрыемства будзе нарошчваць выпуск новага прадукту і геаграфію яго паставак. Штогод плануецца разліваць 40 тыс. дал мінеральнай вады. За першы квартал гэтага года выпушчана прадукцыі на Br22,3 млрд., або 111% да аналагічнага ўзроўню 2009 года. Спажывецкіх тавараў выраблена на Br15,7 млрд. (116,5%). Выпуск гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў склаў 375 тыс. дал (104,5%), спірту-рэктыфікату - 327 тыс. дал (96,2%), каньяку - 5 тыс. дал, безалкагольных напояў - 7 тыс. дал. Інвестыцыі ў асноўны капітал дасягнулі Br775 млн. Пастаўкі прадукцыі ажыццяўляліся ў Літву, Германію, Арменію, Балгарыю і Казахстан. У студзені-сакавіку экспарт вырас у 13,2 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года па колькасці і ў 7,8 раза - па суме. Завод заснаваны ў 1898 годзе. Асартымент выпускаемай прадукцыі налічвае каля 50 найменняў. Сярэдне-спісачная колькасць працаўнікоў - 622 чалавекі.-0-