Віцебскі маслаэкстракцыйны завод нарыхтаваў больш за 100 тысяч тон алею рапсу
Па словах дырэктара ААТ «Віцебскі МЭЗ» Сяргея Баханкевіча, сёлета нарыхтавалі больш за 100 тысяч тон алею, у тым ліку 65 тысяч тон будуць пастаўлены па дзяржзаказе. Гэтага цалкам дастаткова для стабільнай кругласутачнай працы. Цяпер прыкладна дзве траціны нашай прадукцыі ідзе на экспарт праз Беларускую таварную біржу, астатняе – на ўнутраны рынак.

Сёлета, як адзначае кіраўнік, для аграрыяў, якія займаюцца вырошчваннем рапсу, на дзяржаўным узроўні была сур'ёзна ўзмоцнена матывацыя. Закупачныя цэны на насенне адразу выраслі прыкладна на 50 працэнтаў, вырошчваць культуру стала яшчэ больш прывабна ў эканамічным плане.
На бліжэйшыя два гады МЭЗ распрацаваў маштабную праграму абнаўлення абсталявання, што дазволіць у далейшым сур'ёзна нарошчваць аб'ёмы прадукцыі і паляпшаць якасць.
– Наша прадукцыя і сёння сертыфікавана ў адпаведнасці з са– самымі прэстыжнымі міжнароднымі нормамі, – тлумачыць Сяргей Баханкевіч. – Але трэба думаць пра заўтрашні дзень. На мадэрнізацыю асноўнай вытворчасці будзе накіравана каля 10 мільёнаў рублёў. Яна пройдзе паэтапна, таму ніякіх праблем у бесперапынным працэсе працы не будзе. Мы штогод укладваем сродкі ў асноўную базу, што і дапамагае падтрымліваць канкурэнтаздольнасць на рынку.