Віцебскі медуніверсітэт плануе адкрыць навукова-вытворчы комплекс

Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ВДМУ) у 2018/2019 навучальным годзе плануе адкрыць навукова-вытворчы комплекс, паведаміў рэктар ВНУ, дэлегат II З'езда вучоных Беларусі Анатоль Шчасны.

Праект распрацаваны ўніверсітэтам з мэтай стварэння ўласнай вытворчасці. Навукова-вытворчы комплекс, які будзе ўяўляць сабой лабараторыі, плануецца размясціць на дадатковых плошчах. Яго дзейнасць першапачаткова будзе звязана з фармацэўтычнай галіной (вытворчасць хімічных субстанцый).

"У рабоце будуць задзейнічаны не толькі масцітыя вучоныя, але і маладыя спецыялісты, студэнты. Акрамя таго, нам спатрэбяцца прафесіяналы-вытворчнікі, у планах прыцягнуць калег з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, ВДУ імя Машэрава, што абавязкова прынясе свае плады", - адзначыў Анатоль Шчасны.

Касаючыся ўдзелу ў рабоце II З'езда вучоных, рэктар ВДМУ падкрэсліў, што чакае ад форуму важкіх вынікаў і рашэнняў. "Самае галоўнае, на з'ездзе будуць агучаны праблемы, звязаныя з падрыхтоўкай моладзі, матывацыяй навуковай работы, развіццём ВНУ-навукі, менавіта яна ў будучыні і стане лакаматывам усяго развіцця. Таксама чакаем праграму стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040", якая будзе пакрокава распрацавана і дазволіць сфарміраваць нашу навуку на самых перадавых пазіцыях", - заключыў рэктар.

БЕЛТА.