Віцебскі медуніверсітэт створыць сучасны цэнтр сімуляцыйнага навучання

Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт плануе ў 2019 годзе стварыць і ў новым навучальным годзе адкрыць сучасны цэнтр сімуляцыйнага навучання, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА рэктар ВНУ, доктар медыцынскіх навук, прафесар Анатоль Шчасны.

Цэнтр прызначаны для асваення студэнтамі практычных навыкаў лячэння і метадалогіі дыягностыкі ў імітацыйным асяроддзі, фарміраванне і ўдасканаленне прафесійных кампетэнцый навучэнцаў. Аб'ект плануецца аснасціць сучаснымі сродкамі і тэхналогіямі навучання, у прыватнасці, трэнажорамі, робатамі-сімулятарамі, манекенамі-імітатарамі, іншым інтэрактыўным камп'ютарызаваным і тэлекамунікацыйным абсталяваннем.

"Наша задача - забяспечыць магчымасць для выкладчыкаў пастаянна з дапамогай мабільных гаджэтаў знаходзіцца на сувязі са студэнтамі, якія практыкуюцца ў цэнтры, каб у рэжыме анлайн каардынаваць і карэктаваць адукацыйны працэс, аналізаваць памылкі", - адзначыў Анатоль Шчасны.

Абсталяванне будзе закупляцца па мэтавай рэспубліканскай праграме за кошт сродкаў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Сімуляцыйны цэнтр размесціцца ў трохпавярховым будынку былой медсанчасткі ААТ "Віцязь", да рэканструкцыі і мадэрнізацыі якога прыступяць у бліжэйшы час. Па праекце ў ім змогуць займацца адначасова да 300 студэнтаў па розных напрамках медыцынскай дапамогі. Так як працэс навучання будзе максімальна камп'ютарызаваны, то значная частка работ звязана з пракладкай оптавалаконных сетак. Рэканструкцыя ўнутры будынка прадугледжвае, у прыватнасці, магчымасць трансфармацыі памяшканняў, напрыклад, з навучальнай аўдыторыі ў віртуальную аперацыйную.

Па плане абсталяванне будзе паступаць восенню будучага года, таму агульнабудаўнічыя работы павінны быць завершаны да верасня, удакладніў рэктар ВДМУ. Стварэнне інавацыйнай пляцоўкі абумоўлена неабходнасцю зрабіць навучанне ў ВНУ больш практыка-арыентаваным. Да таго

студэнты праяўляюць павышаную цікавасць да падобных адукацыйных тэхналогій, так што існуючы ў медуніверсітэце вучэбны цэнтр практычнай падрыхтоўкі ўжо не спраўляецца з нагрузкамі.

Новы сімуляцыйны цэнтр будзе працаваць штодня да 21.00, каб даць магчымасць студэнтам максімальна эфектыўна выкарыстоўваць час для засваення, замацавання ведаў і навыкаў, для падрыхтоўкі да залікаў і экзаменаў, распавёў Анатоль Шчасны. Акрамя таго, ВНУ мае намер выкарыстоўваць гэтую пляцоўку для практычнага навучання навыкам аказання неадкладнай дапамогі супрацоўнікам аператыўных службаў, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама для працы са школьнікамі, у тым ліку па прафарыентацыі.

БЕЛТА.