Віцебская футравая фабрыка зарэгістраваная ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск»

Віцебская футравая фабрыка зарэгістравана ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск», пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце адміністрацыі СЭЗ.

У 2013 годзе фабрыка ўвайшла ў склад холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка». Пасля праведзенай маштабнай рэканструкцыі і мадэрнізацыі створана новае прадпрыемства еўрапейскага ўзроўню з арганізацыяй сучаснай вытворчасці па апрацоўцы пушна-футравай і авечай сыравіны і выпускам з яе гатовых вырабаў.

Рэалізацыя Віцебскай футравай фабрыкай новага інвестыцыйнага праекта ў якасці рэзідэнта дазволіць прыцягнуць інвестыцыі ў асноўны капітал, павялічыць аб'ёмы вытворчасці экспартна-арыентаванай прадукцыі і стварыць новыя працоўныя месцы.

Таксама рэзідэнтам стала ТАА «ВМГ ВудАрт», якое ўваходзіць у склад холдынгу Vakaru Medienos Grupe (VMG), які спецыялізуецца на выпуску прадукцыі дрэваапрацоўкі: ад вытворчасці піламатэрыялаў да вырабу гатовай мэблі. Гэта першы дзеючы рэзідэнт СЭЗ «Віцебск» з літоўскім капіталам.