Віцебскі мясакамбінат і аршанскі «Чырвоны бараць» адзначаны Прэміяй Урада за дасягненні ў галіне якасці

Вызначаны пераможцы і лаўрэаты Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці па выніках працы за 2015 год.

 

Рашэнне камісіі па прысуджэнні прэміі зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.04.2016 №293, паведамляе сайт урада краіны. Сярод прадпрыемстваў Віцебскай вобласці званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці пацвердзілі ААТ «Віцебскі мясакамбінат» і «Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны бальшавік». Званне дыпламанта конкурсу прысуджана адасобленаму структурнаму падраздзяленню «Полацкая дыстанцыя сігналізацыі і сувязі» транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Акрамя таго, завод «Чырвоны бальшавік» удастоены спецыяльнай узнагароды конкурсу ў намінацыі «Лідэрства» – за ўклад кіраўніцтва ў дасягненне ўстойлівага поспеху арганізацыі.

 

Вольга Маслоўская, «Віцебскія весці».