Віцебскі музей прапануе наведвальнікам паскрыпець пяром і заняцца чыстапісаннем

Витебский музей предлагает посетителям поскрипеть пером и заняться чистописанием

Каля сотні экспанатаў прадстаўлена на школьнай выставе "Пяро. Сшытак. Падручнік" у Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза Міная Філіпавіча Шмырэва. Адкрыццё экспазіцыі, прымеркаванай да пачатку новага навучальнага года, адбудзецца 26 жніўня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове.

Большасць экспанатаў - падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, кнігі канца XIX-пачатку XX стагоддзя. Акрамя таго, тут можна ўбачыць дакументы аб адукацыі: атэстаты і пасведчанні, а таксама пісьмовыя прыналежнасці школьнікаў першай паловы мінулага стагоддзя, чарніліцы, пёры, пеналы і глобус, якімі карысталіся на ўроках бабулі і дзядулі цяперашніх школьнікаў.

"Экспазіцыя ілюструе эвалюцыю школьных прыналежнасцей і дае магчымасць даведацца, чаму вучылі ў нашых школах 100 гадоў таму. Не абыдзецца і без інтэрактыву. Усе жадаючыя змогуць заняцца чыстапісаннем - паспрабаваць напісаць старонку тэксту пры дапамозе пяра і чарнілаў", - адзначылі ў музеі.