Віцебскі аблАграсэрвіс узначаліў топ-10 лідараў адкрытых акцыянерных таварыстваў вобласці

Па выніках паўгоддзя на Віцебшчыне ў дзясятку адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія спрацавалі з найбольшым памерам прыбытку, увайшлі ў асноўным стабільна паказваючыя станоўчы вынік вытворцы. Складанасці і праблемы не абышлі іх бокам, але лідарам рэйтынгу ўдаецца іх пераадольваць.


Згодна з данымі Міністэрства фінансаў Беларусі найбуйнейшы фінансавы вынік (больш за 64,1 млрд недэнамінаваных рублёў) атрымала ААТ «Віцебскі аблсельгасэрвіс». Арганізацыя абышла па памеры атрыманага чыстага прыбытку «Нафтан» (звыш 60,3 млрд), а таксама «Полацк-Шкловалакно» (амаль 47,7 млрд), якія займаюць адпаведна другую і трэцюю пазіцыі рэйтынгу.

На чацвёртым месцы размясцілася «Веста» (43,7 млрд), якая, відаць, паспяхова інтэгравала навалукомльскую сетку «Універсалторг», прыватызаваную ў канцы 2015 года, і працягвае ўтрымліваць пазіцыі на мясцовым рынку рытэйлу.

Далей ідуць акцыянерныя таварыствы «Дарожна-будаўнічы трэст №1, г. Віцебск» (каля 37,7 млрд руб.), «Полацктранснафта Дружба» (каля 37,6 млрд), «Канструктарскае бюро «Дысплей» (амаль 37 млрд), «Чырвоны Кастрычнік», які ўваходзіць у склад абутковага холдынгу «Марка» (35,4 млрд), Пастаўскі малочны завод (больш за 30 млрд), «Віцебскхлебапрам» (звыш 11,8 млрд).

Сяргей Антонаў, «Віцебскія весці».