Віцебскі абласны выканаўчы камітэт інфармуе

Паведамленне:

4 лістапада 2024 г. а 9.00 у будынку Віцебскага аблвыканкама (г. Віцебск, вул. Гогаля, 6, каб. 42) адбудзецца сумеснае пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім будзе разгледжана пытанне ўтварэння Віцебскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні маюць права прысутнічаць прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі.

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт інфармуе, што паўнамоцтвы ўказаных асоб пацвярджаюцца адпаведным дакументам, якім можа быць: выпіска з пратакола пасяджэння арганізацыйнай структуры палітычнай партыі, грамадскага аб'яднання, працоўнага калектыву, членскі білет, для грамадзян, якія вылучылі прадстаўніка ў склад камісіі, - пашпарт альбо іншы дакумент, які сведчыць асобу.