Віцебскі абласны клінічны спецыялізаваны цэнтр пачаў працу ў мадэрнізаваным будынку былой гарадской бальніцы

Спецыялісты вядучых аддзяленняў цэнтра — калапракталогіі, гастраэнтэралогіі, хірургіі і кардыялогіі – атрымалі выдатныя ўмовы для далейшай паспяховай дзейнасці пасля капітальнага рамонту і мадэрнізацыі будынка па вул. М.Горкага, 90а. Тут устаноўлена самае сучаснае абсталяванне: камп’ютарны тамограф беларускай вытворчасці, рэнтгенаўскі перасоўны і хірургічны лазерны апараты, відэаэндаскапічны комплекс для правядзення гастра- і каланоскапіі, закуплены лапараскапічныя стойкі і іншая сучасная медыцынская тэхніка. Цэнтр разлічаны на 206 ложкаў.
Комфорт створаны і для пацыентаў: уражваюць светлыя ўтульныя палаты — 1-, 2-, 3- і 4-мясцовыя, абсталяваныя санузламі, душавымі. Прыгожа абстаўлены пакоі прыёму ежы, памяшканні для персаналу, калідоры. На тэрыторыі цэнтра абсталявана безбар'ернае асяроддзе для людзей з інваліднасцю і фізічна аслабленых асоб.



Новыя ўмовы дазволяць не толькі паспяхова ўкараняць перадавыя тэхналогіі ў лячэнне хворых, але і працягваць навукова-даследчую дзейнасць па профільных паталогіях. Ва ўстанове аховы здароўя ўжо 10 гадоў дзейнічаюць чатыры абласныя навукова-практычныя цэнтры — флебалагічны, тазавай хірургіі, калапракталагічны і гастраэнтэралагічны. Маладыя спецыялісты, інтэрны прыцягваюцца не толькі да практычнай медыцыны, але і да навукі.






На рэканструкцыю будынка і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Віцебскага спецыялізаванага цэнтра з абласнога і гарадскога бюджэтаў, Міністэрства аховы здароўя, сродкаў Банка Развіцця накіравана больш за 32 млн руб. У тым ліку на абсталяванне ўстановы — больш за 9,5 млн руб.