Віцебскі абласны Савет дэпутатаў і аблвыканкам удастоены Пахвальнага водгуку ў намінацыі «Лепшы нарматворчы орган» конкурсу Міністэрства юстыцыі
Як распавяла начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Алія Чарыева, конкурс праводзіўся ў першы раз, і тым прыемней з ліку 52 удзельнікаў атрымаць такую высокую ўзнагароду. У якасці намінантаў аблвыканкам і аблсавет дэпутатаў былі выбраны міністэрскай экспертнай камісіяй.
– Гэтая ўзнагарода – прызнанне нашай працы, – адзначыла Алія Холмірзаеўна. – Нарматворчая дзейнасць – адна з найважнейшых функцый Міністэрства юстыцыі, сярод яе напрамкаў – абавязковая юрыдычная экспертыза. Праца з дакументамі карпатлівая, у нейкай ступені манатонная, не кідаецца ў вочы, аднак вельмі важная і патрэбная.
Пахвальны водзыў – узнагарода за прафесійныя заслугі вялікай групы людзей, падкрэсліла Алія Чарыева. Эксперты па вартасці ацанілі адказнае стаўленне да справы, кампетэнтнасць, пісьменнасць спецыялістаў абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама, а таксама адпаведнасць складзеных імі нарматыўна-прававых актаў устаноўленым крытэрыям.
Даведка
Конкурс заснаваны Міністэрствам юстыцыі ў 2019 годзе з мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў, а таксама заахвочвання і прафесійнага стымулявання нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу.