Віцебскі абласны Савет дэпутатаў удакладніў бюджэт рэгіёна на 2010 год

30 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебскі абласны Савет дэпутатаў разгледзеў пытанне аб удакладненні паказчыкаў параметраў выканання бюджэту Віцебскай вобласці на 2010 год. Змены ў рашэнне Савета ад 18 снежня 2009 года №192 "Аб абласным бюджэце на 2010 год" унесены сёння на шостай пазачарговай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па словах выканаючага абавязкі начальніка фінансавага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама Барыса Кічаноўскага, павелічэнне даходаў і расходаў абласнога бюджэту ў верасні-снежні гэтага года і некаторыя адхіленні пры выкананні абумовілі неабходнасць унясення змен у рашэнне аб бюджэце вобласці на 2010 год. За студзень-лістапад 2010 года ў бюджэт Віцебскай вобласці паступіла падаткаў і збораў Br1,8 трлн., што на Br185 млрд. больш у параўнанні з аналагічным узроўнем мінулага года. Пры гэтым не дасягнуты планавыя тэмпы росту паступленняў па такіх даходных крыніцах, як падаходны падатак, плацяжы з прыбытку, зямельны падатак. Асноўнымі прычынамі сітуацыі, якая склалася, стала зніжэнне аб'ёмаў перапрацоўкі нафты на 2,3 млн.т, нізкая рэнтабельнасць працы РУП "Віцебскэнерга" і інш. Дэфіцыт абласнога бюджэту за справаздачны перыяд павялічыўся на Br10,7 млрд. да Br87,6 млрд. У сітуацыі, якая склалася, фінансаванне расходаў бюджэту вобласці ў 2010 годзе ажыццяўлялася зыходзячы з прыярытэтнымі напрамкамі палітыкі дзяржавы і прынцыпам рацыянальнасці выкарыстання дзяржаўных сродкаў. Бюджэт захаваў сваю сацыяльную накіраванасць. У першачарговым парадку фінансаваліся расходы на выплату заработнай платы, забяспечанасць расходаў на энергетычныя рэсурсы, харчаванне, медыкаменты.-0-