Віцебскі абласны тэлеканал пачне вяшчанне ў маі 2014 года

Витебский областной телеканал начнет вещание в мае 2014 года

Віцебскі абласны тэлеканал пачне вяшчанне ў маі 2014 года. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама падчас разгляду пытання аб ролі сродкаў масавай інфармацыі ў рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі дзяржавы ў Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Заслухаўшы даклад аб неабходнасці стварэння і варыянтах кантэнту Віцебскага абласнога тэлеканала, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец даручыў дэталёва прапрацаваць тэхнічны і арганізацыйны бок гэтага пытання з тым, каб у маі 2014 года тэлеканал пачаў вяшчанне.

Поўную падтрымку гэтаму праекту паабяцаў аказаць міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі. "Я ўсяляк буду падтрымліваць такія пачынанні, таму што людзі глядзяць мясцовае тэлебачанне, у яго ёсць вялікая колькасць уласнага цікавага кантэнту і самабытных прадуктаў", - падкрэсліў ён. Акрамя таго, раённыя сродкі масавай інфармацыі - газеты, тэлебачанне, радыё - бліжэй да людзей, а таму вельмі папулярныя, дадаў міністр.

Закранаючы непасрэдна сутнасць абмяркоўванага пытання, Алег Праляскоўскі адзначыў, што, па-першае, адразу неабходна стварыць канал і ўжо другое пытанне - вырашаць, дзе яго размясціць.

Вольга Багачова