Віцебскі аблвыканкам і адміністрацыя Пскоўскай вобласці маюць намер ініцыяваць стварэнне адзінай турыстычнай зоны

27 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебскі аблвыканкам і адміністрацыя Пскоўскай вобласці маюць намер ініцыіраваць стварэнне ў памежных раёнах агульнай гісторыка-культурна-турыстычнай зоны. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі падчас сустрэч губернатара Пскоўскай вобласці і старшыні Віцебскага аблвыканкама, вырашана ўключыць у гэту зону Верхнядзвінск, Асвею, Себеж. Тут знаходзяцца асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, шмат помнікаў гісторыі, якія цікавыя турыстам. Па словах Аляксандра Косінца, фінансавая падтрымка гэтаму праекту, магчыма, будзе аказана з бюджэту Саюзнай дзяржавы.-0-