Віцебскі аблвыканкам мае намер накіраваць на добраўпарадкаванне абласнога цэнтра ў 2010 годзе каля Br100 млрд.
5 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Віцебскі аблвыканкам мае намер накіраваць на добраўпарадкаванне абласнога цэнтра ў 2010 годзе каля Br100 млрд. Аб гэтым сёння паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, наведваючы будаўнічыя аб'екты Віцебска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Віцебску да гэтага часу засталося нямала даўгабудаў. Напрыклад, Магілёўскі рынак узводзіцца з 1984 года, тры гады не вядуцца работы на аб'екце "Рэканструкцыя рэстарана "Журавінка". Старшыня аблвыканкама запатрабаваў ад кіраўніцтва горада навесці парадак у будаўнічай сферы, завяршыць работы на пералічаных аб'ектах у 2010 годзе і паскорыць тэмпы работ на будаўніцтве бізнес-цэнтра "Марка-сіці", на другой чарзе будаўніцтва Летняга амфітэатра. "Зацягванне тэрмінаў будаўніцтва недапушчальна, бо вядзе да падаражання работ і рабавання рэсурсаў", - падкрэсліў ён.
Аляксандр Косінец параўнаў будаўнічую індустрыю з лакаматывам, які ва ўмовах эканамічнага крызісу здольны вывезці многія галіны эканомікі. У бягучым годзе будаўнічыя арганізацыі вобласці стварылі больш за 1 тыс. працоўных месцаў.-0-