Віцебскі аблвыканкам занепакоены нізкімі тэмпамі будаўніцтва жылля ў рэгіёне

Витебский облисполком обеспокоен низкими темпами жилищного строительства в регионе

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец падвергнуў крытыцы будаўнічую галіну рэгіёна за павольныя тэмпы жыллёвага будаўніцтва. Аб неабходнасці рэарганізацыі галіны ён заявіў сёння на чарговай сесіі Віцебскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будаўнічая індустрыя не блішчыць па ўсіх напрамках. Неабходна кардынальна мяняць падыходы і патрабаванні да гэтай галіны", - лічыць губернатар. У вобласці павольнымі тэмпамі ідзе будаўніцтва жылля. За студзень-сакавік, па прагнозе, будзе пабудавана 50 тыс.кв.м жылля замест запланаваных 150 тыс.кв.м. Да гэтага часу няма належнай аддачы ад мадэрнізуемых домабудаўнічых камбінатаў. На думку Аляксандра Косінца, камбінаты ў Віцебску і Наваполацку могуць будаваць не менш за 300 тыс.кв.м, а яны маюць намер узводзіць удвая менш. "Па галіне ў рэгіёне неабходна прымаць непапулярныя меры, уключаючы арганізацыйна-кадравыя", - лічыць ён.

Віцебская вобласць павінна будаваць не 600 тыс.кв.м жылля (заданне, даведзенае рэгіёну ўрадам на 2013 год. - Заўвага. БЕЛТА), а значна больш, перш за ўсё за кошт індывідуальнага будаўніцтва, перакананы старшыня аблвыканкама. У бягучым годзе на развіццё інжынернай інфраструктуры ў мікрараёнах індывідуальнай жыллёвай забудовы плануецца вылучыць каля Br200 млрд.