Віцебскі аблвыканкам адхіліў прапанову павялічыць кошт праезду ў грамадскім транспарце

21 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебскі аблвыканкам адхіліў прапанову перавозчыкаў павялічыць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце на 40% да Br700, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прапанова аб павелічэнні кошту праезду разглядалася пры абмеркаванні пытання па развіцці транспартных паслуг вобласці. Так, асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця РАТУП "Віцебскаблаўтатранс", Віцебскім аддзяленнем Беларускай чыгункі і Віцебскім аэрапортам выкананы. Аднак аб'ёмы па перавозцы грузаў і пасажыраў зніжаюцца. Напрыклад, па Віцебскім аддзяленні БЧ гэты паказчык за 2008 год склаў 96,6% да ўзроўню 2007 года, а "Віцебскаблаўтатранс" знізіў за гэты перыяд перавозку пасажыраў на 20,6%. Негатыўная тэндэнцыя захоўваецца і ў бягучым годзе.

Для нарошчвання транспартных паслуг неабходна шукаць альтэрнатыўныя шляхі, а не павялічваць кошт праезду ў грамадскім транспарце, падкрэсліў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Пры гэтым ён адзначыў, што неабходна развіваць лагістыку, правесці інвентарызацыю вытворчых плошчаў аўтапаркаў, рухомага саставу з мэтай аптымізацыі іх колькасці, устранiць недахопы ў транспартным абслугоўванні насельніцтва, развіваць экспартныя паслугі.

На пасяджэнні аблвыканкама была пастаўлена задача ў найкароткія тэрміны завяршыць працу па стварэнні кампаніі "Віцебскавіа" і распрацаваць комплексную праграму развіцця транспартнай сістэмы Віцебскай вобласці.

У цяперашні час кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце вобласці складае Br500, у маршрутным таксі - Br1 тыс.

На пасяджэнні аблвыканкама была пастаўлена задача ў найкароткія тэрміны завяршыць працу па стварэнні кампаніі "Віцебскавія" і распрацаваць комплексную праграму развіцця транспартнай сістэмы Віцебскай вобласці.

У цяперашні час кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце вобласці складае Br500, у маршрутным таксі - Br1 тыс.-0-