Віцебскі аблвыканкам прызнаны найлепшым у сферы рэалізацыі культурнай палітыкі

Витебский облисполком признан лучшим в сфере реализации культурной политики
Адпаведны дыплом быў уручаны намесніку старшыні аблвыканкама Уладзіміру Пяніну на выніковай калегіі Міністэрства культуры, дзе падвялі вынікі мінулага года і вызначылі задачы на 2017-ы.





Гэта не адзіная ўзнагарода прыдзвінскага краю за дасягненні ў творчасці. Лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу «Чалавек года культуры» стала дырэктар Дома рамёстваў і фальклору Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна Марына Гушча. Прадстаўніца Віцебшчыны перамагла ў намінацыі «Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». Марына – неперасягненая майстрыха, якая адрадзіла тэхніку празрыстага і найскладанейшага бранага ткацтва, лаўрэат усялякіх конкурсаў. Некалькі гадоў таму яна прадстаўляла народную творчасць беларусаў у Венесуэле.

Менавіта ўзрослы інтарэс шырокіх грамадскіх колаў да нацыянальнай культуры назваў галоўным вынікам мінулага года міністр культуры Барыс Святлоў, уручаючы ўзнагароды. Цырымонія праходзіла ў Палацы мастацтваў у Бабруйску, які прыняў статус культурнай сталіцы Беларусі — 2017.

Віншаванні атрымаў і Наваполацк, разам з Магілёвам і Лідай увайшоўшы ў спіс самых культурных гарадоў Беларусі. Населены пункт Віцебшчыны прызнаны пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Горад культуры ў Год культуры» ў намінацыі «Лепшы горад абласнога падпарадкавання».

Таццяна Пастэрнак. Фота Мікалая Раманоўскага. «Віцебскія весці».