Віцебскі аблвыканкам сфарміраваў пералік праектаў пад прамыя замежныя інвестыцыі ў 2013 годзе
Сфарміраваны пералік праектаў, якія забяспечваюць прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове пад усталяванае урадам заданне - $145 млн. З прыцягненнем замежных інвестыцый у вобласці будзе працягнута рэалізацыя буйных інвестпраектаў па развіцці вытворчай базы і будаўніцтву транспартна-лагістычнага цэнтра на базе ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод", будаўніцтву завода па імпартазамяшчальнай вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ТАА "ММЗП-Груп" магутнасцю 200 тыс.т у год у Міёрскім раёне, арганізацыі вытворчасці драўняных пелет у Лёзненскім раёне і тарфяных пелет у Шаркаўшчынскім раёне, тарфягрунтаў у Міёрскім раёне, стварэнню высокаэфектыўных сельскагаспадарчых вытворчасцей у Талачынскім і Гарадоцкім раёнах, установак для атрымання звалачнага газу і вытворчасці з яго электрычнай і цеплавой энергіі на палігонах цвёрдых камунальных адходаў у Віцебскім, Полацкім, Аршанскім раёнах.
Капітал збіраюцца ўкладваць кампаніі Расіі, Украіны, Чэхіі, Турцыі, Швецыі. У рамках інвестыцыйнага дагавора з удзелам турэцкіх інвестараў РУП "Віцебскэнерга" плануецца рэалізацыя двух інвестыцыйных праектаў: "Будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС магутнасцю 33 МВт" і "Будаўніцтва Верхнядзвінскай ГЭС магутнасцю 13 МВт" з агульным аб'ёмам інвестыцый $320 млн.
Па выніках 2012 года вобласць разлічвае на прыцягненне прамых замежных інвестыцый у аб'ёме каля $85 млн., з іх $40 млн. - прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове.