Віцебскі аблвыканкам зацвердзіў сістэму мер па стрымліванні росту цэн на спажывецкія тавары
20 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебскі аблвыканкам сёння зацвердзіў сістэму мер па стрымліванні росту цэн на спажывецкія тавары ў раздробнай гандлёвай сетцы. Распараджэнне аб гэтым падпісаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення ідэалагічнай працы аблвыканкама Аляксандр Кліцуноў.
Аблвыканкам рэкамендуе гандлёвым прадпрыемствам знізіць аптовыя і раздробныя гандлёвыя надбаўкі на харчовыя тавары. Перапрацоўчыя прадпрыемствы камунальнай формы ўласнасці ў поўным аб'ёме забяспечаць паступленне тавараў у неабходных аб'ёмах і асартыменце.-0-