Віцебскі аблвыканкам упершыню правядзе конкурс праектаў для ўдзелу ў інвестфоруме

12 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Інвестыцыйны патэнцыял Віцебскай вобласці будзе прадстаўлены на міжнародным інвестыцыйным форуме ў Віцебску 25-26 лютага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама. Замежныя і айчынныя бізнесмены змогуць на ім азнаёміцца з цікавымі і выгаднымі праектамі ў сферы вытворчасці, перапрацоўкі мясцовай сыравіны, арганізацыі вольнага часу і адпачынку. Прадпрыемствы, раённыя і сельскія выканаўчыя камітэты гатовы прадставіць амаль 150 інвестпраектаў, аднак да ўдзелу ў форуме будуць запрошаны не ўсе. Віцебскі аблвыканкам упершыню правядзе конкурсны адбор прапаноў, вызначыўшы прыярытэтныя, якія спрыяюць росту эканамічнага патэнцыялу рэгіёна. Акрамя выставы і прэзентацыі інвестпраектаў бізнесмены змогуць азнаёміцца з прадпрыемствамі рэгіёну, убачыць пляцоўкі, прызначаныя для рэалізацыі праектаў.-0-