Віцебскі аблвыбаркам адзначае высокую актыўнасць выбаршчыкаў на выбарах
Паводле даных абласнога выбаркама, усяго ў рэгіёне прагаласавалі 84,49% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання, або больш за 865 тыс. грамадзян. "Калі параўноўваць з мінулай палітычнай кампаніяй, то яўка склала на 2% больш. Асабліва трэба адзначыць сельскія раёны, жыхары якіх праявілі ініцыятыўнасць і павышаную актыўнасць пры ўдзеле ў галасаванні ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. У іх ліку Бешанковіцкі, Гарадоцкі, Лёзненскі раёны, дзе яўка склала каля 95%", - канстатаваў старшыня абласной выбарчай камісіі.
Касаючыся работы ўчастковых выбарчых камісій непасрэдна 18 лютага, Дзмітрый Хома падкрэсліў, што галасаванне прайшло спакойна. Па папярэдніх даных, у Віцебскай вобласці выбары адбыліся ва ўсіх 3112 акругах. Абраны дэпутаты ўсіх узроўняў. Абласны Савет абраны ў колькасці 60 дэпутатаў. 50% з іх складаюць зноў абраныя дэпутаты, другую палову - дэпутаты мінулых скліканняў. На сённяшні дзень абласная камісія завяршае работу над працэдурнымі момантамі. Выніковае пасяджэнне абласной выбарчай камісіі запланавана на 21 лютага, дадаў Дзмітрый Хома.