Віцебскі аблвыбаркам задаволіў 1 з 11 скаргаў прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты

5 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Віцебская абласная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў разгледзела 11 скаргаў прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты на рашэнні тэрытарыяльных і акруговых выбаркамаў аб адмове ў рэгістрацыі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня абласной выбарчай камісіі Уладзімір Мядзец. Вывучыўшы матэрыялы, абласны выбаркам зарэгістраваў аднаго кандыдата ў дэпутаты і пагадзіўся з рашэннем 10 тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій аб адмове ў рэгістрацыі. З 10 незарэгістраваных прэтэндэнтаў 7 у судовым парадку апратэставалі рашэнні выбаркамаў. Па ўсіх сямі заявах суды адмовілі ва ўдовлетворении скаргаў. У Віцебскай вобласці зарэгістраваны 3761 кандыдат у дэпутаты. Цяпер у вобласці ідзе перадвыбарчая агітацыя. Прэтэндэнты на дэпутацкі мандат выступаюць у эфіры абласнога і мясцовага радыё, друкуюць свае інфармацыйныя і агітацыйныя матэрыялы. Тэрытарыяльныя, акруговыя камісіі таксама друкуюць плакаты з інфармацыяй аб кандыдатах, а на ўчастках для галасавання рыхтуюцца стэнды для іх размяшчэння. Мясцовыя ўлады вызначылі месцы правядзення сустрэч кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі, месцы правядзення ў апавяшчальным парадку масавых перадвыбарчых мерапрыемстваў і размяшчэння перадвыбарчых друкаваных матэрыялаў. Перадвыбарчая агітацыя працягнецца да 24 красавіка ўключна. У Віцебскай вобласці працуюць 60 акруговых камісій па выбарах дэпутатаў аблсавета, 240 тэрытарыяльных камісій па выбарах дэпутатаў раённых, гарадскіх, сельскіх і пасялковых Саветаў. Дэпутацкі корпус 26-га склікання будзе сфарміраваны ў складзе 3530 чалавек, з іх 60 - дэпутаты аблсавета. -0-