Віцебскае аблспажыўсаюз набыло ў насельніцтва і прадпрыемстваў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі на 100 мільярдаў рублёў

Витебский облпотребсоюз закупил у населения и предприятий сельскохозяйственной и дикорастущей продукции на 100 миллиардов рублей

Восень — самая актыўная пара нарыхтовак. Важнай часткай агульнай вытворчай праграмы Віцебскага аблспажыўсаюза з'яўляецца закупка сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі і сыравіны ў насельніцтва і сельгаспрадпрыемстваў. Сёлета нарыхтоўчая дзейнасць нашых кааператараў дэманструе рост. Толькі за студзень—ліпень сельскагаспадарчай прадукцыі ў насельніцтва закуплена амаль на 100 мільярдаў рублёў, а гэта 2,4 тысячы тон агародніны, 710 — пладоў, 279 тон мясапрадуктаў, 386 — дзікарослых ягад, 21,5 тоны мёду. Па словах старшыні праўлення аблспажыўсаюза Аляксандра Шынкарэнкі, лому каляровых металаў нарыхтоўшчыкі паставілі перапрацоўшчыкам больш на 39,6 працэнта, другаснай палімернай сыравіны — на 27,4, макулатуры — на 15,4, агародніны — на 5,1 працэнта, а дзікарослых пладоў і ягад закуплена ў 6,8 раза больш леташняга.

На такі станоўчы вынік спажывецкая кааперацыя папрацавала не толькі у частцы актыўнай закупкі сыравінных рэсурсаў. Сёлета, каб насельніцтва змагло выгадаваць добры ураджай, яму рэалізавана 85,2 тоны насеннай бульбы, 69,4 тоны цыбулі-сеўкі, 198 тон мінеральных угнаенняў. Амаль на 1,3 мільярда рублёў людзі набылі ў крамах спажыўкааперацыі насенне агароднінных культур. І ўкладанні абярнуліся істотным прыбыткам.

Вера Мурашкіна, «Віцьбічы».