Віцебскі педагог-камэрсант падмануў менскія фірмы амаль на Br100 млн.
17 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебскі педагог-камэрсант падмануў менскія фірмы амаль на Br100 млн., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастановаў па крымінальных справах пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Арэх.
У сакавіку 2011 года былы педагог 1984 года нараджэння вырашыў падзарабіць грошай махлярскім шляхам і з гэтай мэтай паехаў "наладжваць" дзелавыя кантакты ў сталіцу. Па падробленых дакументах "дырэктар" за перадаплату набіраў для далейшай рэалізацыі верхняе і ніжняе адзенне, кветкі, скурагалантарэю і іншую прадукцыю, якую затым збываў па цане ніжэй за сабекошт.
Усяго ад дзеянняў прадпрымальнага бізнэсмэна пацярпелі 11 менскіх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці. Падман віцябляніна раскрыўся, калі прыйшоў час плаціць па рахунках. З улікам поўнага прызнання віны і амаль поўнага пагашэння нанесенай шкоды суд прыгаварыў маладога чалавека да чатырох з паловай гадоў абмежавання волі і лячэння ад алкагольнай залежнасці.-0-