Віцебскі пяцікласнік «замініраваў» краму
10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міліцыя ўстанавіла асобу зламысніка, які паведаміў аб ілжывым мініраванні адной з віцебскіх крам. Ім аказаўся вучань пятага класа адной са школ горада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю МУС Беларусі.
Паведамленне аб мініраванні 3 жніўня па тэлефоне атрымаў дырэктар крамы. Невядомы расказаў, што ў будынку закладзена выбуховае прыстасаванне. Сапёры, якія прыбылі на месца, прыстасавання не выявілі, інфармацыя не пацвердзілася. Асоба таго, хто тэлефанаваў, устаноўлена ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.
Бацькам малалетняга "тэрарыста" трэба будзе выплаціць немалы штраф за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы.-0-