Віцебскі плодаагароднінны камбінат цяпер упакоўвае дзіцячае харчаванне па sleeve-тэхналогіі

Банкi з дзіцячым харчаваннем цяпер запакаваныя ў термоусадачную плёнку. Фруктовае, агародніннае і мясное пюрэ ў новым адзенні ўжо можна знайсці ў крамах.


Як распавяла начальнік вытворчасці Дзіяна Котавіч, нядаўна на прадпрыемстве была ўсталявана новая лінія па афармленні гатовай прадукцыі, якая ўключае этыкетавальную машыну і паравы термотунэль.

– Sleeve-тэхналогія дазваляе не толькі надаць яркі і прыгожы знешні выгляд этыкетцы, зрабіўшы яе больш прывабнай для спажыўца, але і валодае шэрагам іншых пераваг: абараняе дзіцячае харчаванне ад выпадковага адкрыцця і падробкі, а таксама ад розных фактараў навакольнага асяроддзя (сонечнае святло, пыл), – паведаміла спецыяліст.

Наталля Камлёва, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.