Віцебскі плывец заваяваў золата на Сусветнай летняй гімназіядзе ў Марока

Віцебскі плывец Іван Шамшурын у складзе беларускай дэлегацыі заваяваў золата на ХVII Сусветнай летняй гімназіядзе ў Марока. Такая інфармацыя размешчана на сайце Віцебскага гарвыканкама.

Наш зямляк стаў пераможцам на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем, а таксама ўстанавіў юнацкі рэкорд Рэспублікі Беларусь на дыстанцыі 200 м тым жа стылем.

Іван Шамшурын з'яўляецца выхаванцам Віцебскай СДЮШАР № 8 і майстрам спорту па плаванні. Юнага спартсмена, які прынёс адзін з шасці медалёў нашай краіне на спаборніцтвах у Марока, падрыхтаваў трэнер Аляксандр Гардзіенка.

Штогадовы форум праходзіў з 2 па 8 мая ў горадзе Маракеш. Больш за 3 тыс. удзельнікаў з 59 краін свету спаборнічалі ў 18 відах спорту. Беларускія школьнікі прадставілі краіну ў фехтаванні, вольнай барацьбе, лёгкай атлетыцы, тэнісе, боксе, мастацкай гімнастыцы і плаванні.

"Віцебскія весці".